Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

pip [pɪp] n. се́мечка; зярня́тка, зе́рнетка;

apple/grape/orange pips я́блычныя/вінагра́дныя/апельсі́навыя зе́рнеткі

pipe1 [paɪp] n.

1. труба́;

a plastic/copper pipe пла́стыкавая/ме́дная труба́

2. лю́лька;

pipe tobacco тыту́нь для лю́лькі;

He filled and lit his pipe. Ён набіў люльку і запаліў яе.

3. mus. ду́дка; жале́йка;

an organ pipe труба́ арга́на

pipe2 [paɪp] v.

1. пуска́ць па тру́бах (ваду, газ. нафту);

We’ve got piped water in the garden. У нас у садзе водаправод.

2. ігра́ць на ду́дцы, жале́йцы

pipeline [ˈpaɪplaɪn] n. трубаправо́д (для газу, нафты, вады);

build a natural-gas pipeline пракла́дваць газаправо́д

piper [ˈpaɪpə] n. валы́ншчык; дуда́р

pipe dream [ˈpaɪpdri:m] n. нездзяйсня́льная ма́ра

pipe organ [ˈpaɪpˌɔ:gən] n. mus. арга́н