Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

boil1 [bɔɪl] n. нары́ў, ску́ла

boil2 [bɔɪl] n. кіпе́нне;

be on/at the boil кіпе́ць;

bring to the boil даве́сці да кіпе́ння;

come to the boil закіпе́ць

boil3 [bɔɪl] v.

1. кіпе́ць;

The water is boiling. Вада кіпіць.

2. кіпяці́ць; гатава́ць, вары́ць; па́рыць (малако);

The egg has boiled. Яйка зварылася;

The kettle has boiled dry. Чайнік выкіпеў;

boiled cabbage/carrots ва́раная капу́ста/мо́рква

3. злава́цца, гне́вацца;

boil with anger/indignation кіпе́ць ад зло́сці/абурэ́ння

boil smth. down скарача́ць, выкіда́ць неісто́тнае;

boil down to smth. зво́дзіцца да чаго́-н.;

The matter boils down to this… Справа зводзіцца да наступнага…

boil away [ˌbɔɪləˈweɪ] phr. v. выкіпа́ць

boil over [ˌbɔɪlˈəʊvə] phr. v. выкіпа́ць, выліва́цца, пераліва́цца

boil up [ˌbɔɪlˈʌp] phr. v. закіпа́ць (таксама перан.);

Anger was boiling up inside me. Гнеў закіпаў ува мне.

boiler [ˈbɔɪlə] n.

1. бо́йлер, паравы́ кацёл

2. кіпяці́льнік

3. ку́рыца для ва́ркі

boiler room [ˈbɔɪləˌru:m] n. каце́льня

boiler suit [ˈbɔɪləˌsu:t] n. камбінезо́н

boiling1 [ˈbɔɪlɪŋ] n. кіпе́нне; кіпячэ́нне; ва́рка

boiling2 [ˈbɔɪlɪŋ] adj. кіпу́чы;

boiling water кі́пень, вар

boiling point [ˈbɔɪlɪŋˌpɔɪnt] n. тэмперату́ра кіпе́ння

boisterous [ˈbɔɪstərəs] adj. шумлі́вы; неспако́йны; бу́рны