Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Bob [bɒb] n. :

♦

Bob’s your uncle BrE, infml ве́льмі лёгка і ху́тка

bob​1 [bɒb] n.

1. ківо́к (галавой); схіле́нне (цела)

2. каро́ткая жано́чая стры́жка

3. (pl. bob) infml шы́лінг (старая англійская манета);

I’ve got only ten bob on me. Я маю пры сабе толькі 10 шылінгаў.

bob​2 [bɒb] v.

1. (up and down) ху́тка ру́хацца (асабліва ў вадзе)

2. (ко́ратка) стры́гчы валасы́

bob up [ˌbɒbˈʌp]phr. v. нечака́на ўсплыва́ць

bobbed [bɒbd] adj. ко́ратка пастры́жаны

bobber [ˈbɒbə] n.

1. грузі́ла (падвесак на вудачцы)

2. sport бабслеі́ст

bobbin [ˈbɒbɪn] n. бабі́на; шпу́ля, шпу́лька

bobble​1 [ˈbɒbl] n. пампо́н (дэталь адзення)

bobble​2 [ˈbɒbl] v.

1. ру́хацца з падско́камі

2. вы́пусціць з рук мяч

3. BrE, infml (пра адзенне) лахма́ціцца

bobby [ˈbɒbi] n. BrE, infml, dated паліцэ́йскі

bobsled [ˈbɒbsled] n. AmE = bobsleigh