Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

occupant [ˈɒkjəpənt] n. fml жыле́ц, жыха́р; аранда́тар; жылі́ца, жыха́рка; аранда́тарка

occupation [ˌɒkjuˈpeɪʃn] n.

1. заня́так, род/хара́ктар заня́ткаў, прафе́сія;

What’s your occupation? Кім вы працуеце?;

He is an engineer by occupation. Ён інжынер па прафесіі.

2. заня́так, спра́ва; правядзе́нне ча́су, ба́ўленне ча́су

3. акупа́цыя;

occupation forces акупацы́йныя во́йскі

4. улада́нне, вало́данне, карыста́нне, арэ́нда

occupational [ˌɒkjuˈpeɪʃənl] adj. прафесі́йны;

an occupational disease прафесі́йнае захво́рванне;

an occupational risk/hazard прафесі́йная ры́зыка; ры́зыка, звяза́ная з хара́ктарам пра́цы;

occupational therapy праца тэрапі́я

occupier [ˈɒkjupaɪə] n.

1. fml жыле́ц; аранда́тар, часо́вы ўлада́льнік/ула́снік; жылі́ца; аранда́тарка, часо́вая ўлада́льніца/ула́сніца

2. звыч. pl. акупа́нт, захо́пнік

occupy [ˈɒkjupaɪ] v.

1. займа́ць, запаўня́ць (месца, прастору, час);

occupy a flat/seat/post займа́ць кватэ́ру/ме́сца/пост;

University occupies all my time. Універсітэт аднімае ў мяне ўвесь час.

2. займа́цца (чым-н.); удзяля́ць час (чаму-н.);

occupy oneself (in doing smth./with smth.) займа́цца (чым-н.);

The work occupies his whole attention. Гэтая праца захапляе яго цалкам.

3. акупава́ць, акупі́раваць;

occupy a city акупава́ць, захо́пліваць го́рад

4. займа́ць (пасаду, пост)

occur [əˈkɜ:] v.

1. fml здара́цца, адбыва́цца

2. сустрака́цца, трапля́цца; існава́ць;

This plant occurs throughout Europe. Гэтая расліна сустракаецца ўсюды ў Еўропе.

3. (to) прыхо́дзіць у галаву́;

It occurred to me that… Мне прыйшло ў галаву, што…;

It didn’t occur to him to ask for help. Ён не здагадаўся папрасіць дапамогі.

occurrence [əˈkʌrəns] n. здарэ́нне, вы́падак; з’я́ва;

It’s a common enough occurrence. Гэта звычайная з’ява.

ocean [ˈəʊʃn] n. акія́н;

the ocean bed дно акія́на;

the Pacific Ocean Ці́хі акія́н

oceans of smth./an ocean of smth. infml вялі́кая ко́лькасць, незлічо́нае мно́ства, бе́зліч чаго́-н.;

an ocean of tears мо́ра слёз;

a drop in the ocean кро́пля ў мо́ры

oceanic [ˌəʊʃiˈænɪk] adj. акія́нскі, акіяні́чны;

oceanic birds марскі́я пту́шкі;

an oceanic current акіяні́чная плынь

oceanography [ˌəʊʃəˈnɒgrəfi] n. акіянагра́фія