Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

bomb1 [bɒm] n.

1. бо́мба; мі́на; грана́та;

an air bomb авіяцы́йная бо́мба;

The bomb exploded. Бомба ўзарвалася.

2. the bomb я́дзерная збро́я;

countries which have the bomb краі́ны, які́я ма́юць я́дзерную збро́ю

3. a bomb BrE, infml шмат гро́шай

4. a bomb AmE, infml по́ўны права́л;

The play was a bomb. П’еса правалілася.

be the bomb AmE быць выда́тным;

go (like) a bomb BrE мець по́спех, быць паспяхо́вым

bomb2 [bɒm] v.

1. бамбі́ць; закла́дваць мі́ны

2. BrE, infml ру́хацца ве́льмі ху́тка

3. AmE, infml правалі́ць экза́мен або́ тэст

4. infml правалі́цца, пацярпе́ць права́л (пра п’есу, шоу і да т.п.)

bomb out [ˌbɒmˈaʊt] phr. v. разбамбі́ць

bombard [bɒmˈbɑ:d] v.

1. бамбі́ць, бамбава́ць; бамбардзі́раваць

2. закі́дваць шматлі́кімі пыта́ннямі, крыты́чнымі заўва́гамі, ска́ргамі

bombardier [ˌbɒmbəˈdɪə] n. бамбардзі́р

bombardment [bɒmˈbɑ:dmənt] n. абстрэ́л (з гарматаў); бамбёжка

bombast [ˈbɒmbæst] n. fml напы́шлівасць

bombastic [bɒmˈbæstɪk] adj. напы́шлівы

bombed [bɒmd] adj. infml мо́цна п’я́ны, такі́, што лы́ка не вя́жа

bomber [ˈbɒmə] n. бамбардзіро́ўшчык; бамбаво́з

bombing [ˈbɒmɪŋ] n.

1. бамбёжка

2. бомбакіда́нне; закла́дка бо́мбаў (замаруджанага дзеяння)