Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

stop-press [ˌstɒpˈpres] n. э́кстраннае паведамле́нне ў газе́це;

a stop-press newspaper э́кстранны ну́мар газе́ты

storage [ˈstɔ:rɪdʒ] n.

1. хава́нне, захо́ўванне;

data storage захо́ўванне да́ных (у камп’ютары);

storage shelves стэла́ж;

a storage wall сце́нка (шафы);

put smth. in/into storage здава́ць што-н. на захо́ўванне

2. склад, схо́вішча;

a cold storage халадзі́льнік

3. пла́та за захо́ўванне;

pay storage плаці́ць за захо́ўванне рэ́чаў

storage battery [ˈstɔ:rɪdʒˌbætəri] n. акумуля́тар

store1 [stɔ:] n.

1. запа́с, рэзе́рв;

a store of money сабра́ныя гро́шы, зберажэ́нні;

lay in stores of smth. рабі́ць запа́сы, запаса́цца;

a store of impressions мно́ства ўра́жанняў;

stores of learning вялі́кія ве́ды, эруды́цыя

2. pl. stores запа́сы, прыпа́сы, матэрыя́льныя сро́дкі; маёмасць;

war stores боепрыпа́сы

3. склад, схо́вішча

4. кра́ма, магазі́н;

a department store універма́г;

patronize a store быць пастая́нным пакупніко́м яко́га-н. магазі́на

5. запаміна́льнае ўстро́йства, накапля́льнік (камп’ютара)

be in store for smb. : What is in store for me? Што чакае мяне ў будучым? keep smth. in store трыма́ць што-н. у запа́с, на бу́дучае;

store is no sore ≅ ма́слам ка́шы не змарну́еш, запа́с бяды́ не чы́ніць

store2 [stɔ:] v.

1. запаса́ць, хава́ць;

storе (up) food for the winter запаса́цца ядо́ю на зіму́

2. хава́ць, захо́ўваць;

store (away) plants from frost зберага́ць раслі́ны ад маро́зу

3. забяспе́чваць; напаўня́ць;

a mind well sto red with facts галава́, по́ўная фа́ктаў;

His mind is well stored with knowledge. Ён шмат ведае;

Don’t store your head with trivial things. Не забівай галаву дробязямі.

4. змяшча́ць, умяшча́ць;

How much food can this little cupboard store? Як многа прадуктаў улезе ў гэты буфецік?

storehouse [ˈstɔ:haʊs] n. амба́р; кладо́ўка; склад, схо́вішча;

This book is a storehouse of useful information. Гэтая кніга – скарбніца карыснай інфармацыі.

storekeeper [ˈstɔ:ˌki:pə] n.

1. кра́мнік; кра́мніца

2. кладаўшчы́к; кладаўшчы́ца

storeroom [ˈstɔ:rʊm] n. кладо́ўка, камо́рка

storey [ˈstɔ:ri] n. паве́рх;

a two-storeyed building двухпавярхо́вы буды́нак;

the top storey infml, joc. мазгі́, «кацяло́к»

He is weak in the upper storey. У яго кепска варыць кацялок.

stork [stɔ:k] n. бу́сел, баця́н