Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Siamese cat [ˌsaɪəmi:z ˈkæt] n. сія́мскі кот

Siamese twins [ˌsaɪəmi:z ˈtwɪnz] n. pl. сія́мскія блізня́ты

Siberian [saɪˈbɪəriən] n., adj. сібіра́к; сібіра́чка; сібі́рскі;

a Siberian husky сібі́рская ла́йка (сабака)

sibilant [ˈsɪbɪlənt] n. ling. шыпя́чы або́ свісця́чы (гук), сібіля́нт

sibling [ˈsɪblɪŋ] n. fml ро́дны брат; ро́дная сястра́;

siblings дзе́ці адны́х бацько́ў;

sibling rivalry дзіця́чая за́йздрасць

sic [sɪk] adv. лацін. (паказвае на дакладную адпаведнасць арыгіналу): sic itur ad astra такі́ шлях да зо́рак

sick1 [sɪk] n.

1. the sick хво́рыя;

heal the sick лячы́ць хво́рых

2. infml пры́ступ вані́таў, рво́та

sick2 [sɪk] adj.

1. хво́ры;

be sick хварэ́ць

2. infml (of) сто́млены;

I’m sick of waiting here. Мне надакучыла чакаць тут.

fall sick (with smth.) захварэ́ць (на што-н.);

make smb. sick надаку́чыць каму́-н.;

sick to death of smth./sick and tired of smth. : I’m sick and tired of it. Мне гэта да смерці абрыдла;

be sick as a dog/horse адчува́ць сябе́ дрэ́нна

sickbed [ˈsɪkbed] n. ло́жак хво́рага

sicken [ˈsɪkən] v. BrE

1. выкліка́ць агі́ду;

I was sickened at the sight… Мне стала агідна, калі я ўбачыў…

2. (for) захварэ́ць;

sicken for mumps захварэ́ць на сві́нку