Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sybarite [ˈsɪbəraɪt] n. fml, derog. сібары́т

sybaritic [ˌsɪbəˈrɪtɪk] adj. сібары́цкі; спе́шчаны, распе́шчаны

sycamore [ˈsɪkəmɔ:] n. bot. я́вар; плата́н; чына́ра

sycophancy [ˈsɪkəfænsi] n. fml, derog. ліслі́васць, падхалі́мства, нізкапакло́нства

sycophant [ˈsɪkəfænt] n. fml, derog. ліслі́вец, падлі́за; падхалі́м

syllabary [ˈsɪləbri] n. ling. складо́вая а́збука

syllabic [sɪˈlæbɪk] adj. ling. складо́вы; сілабі́чны; складаўтвара́льны;

In English there are some syllabic consonants. У англійскай мове ёсць некалькі складаўтваральных зычных.

syllabify [sɪˈlæbɪfaɪ] v. дзялі́ць сло́ва на склады́

syllable [ˈsɪləbl] n.

1.ling. склад;

words of one syllable аднаскладо́выя сло́вы

2. : I know every syllable of the matter. Я ведаю кожную дэталь справы.

not a syllable ні гу́ку, ні сло́ва;

in words of one syllable про́ста, я́сна, недвухсэнсо́ўна

syllable-timed [ˌsɪləblˈtaɪmd] adj. ling. складалічы́льны (рытм)