Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

bacteria [bækˈtɪəriə] pl.bacterium

bacterial [bækˈtɪəriəl] adj. бактэрыя́льны;

bacterial action дзе́йнасць мікро́баў

bacteriological [bækˌtɪəriəˈlɒdʒɪkl] adj. бактэрыялагі́чны;

bacteriological warfare бактэрыялагі́чная вайна́;

bacteriologicalweapons бактэрыялагі́чная збро́я

bacteriologist [bækˌtɪəriˈɒlədʒɪst] n. бактэрыёлаг

bacteriology [bækˌtɪəriˈɒlədʒi] n. бактэрыяло́гія

bacterium [bækˈtɪəriəm] n. (pl. bacteria) бактэ́рыя, мікро́б

bad1 [bæd] n. the bad 1. благі́я лю́дзі

2. благо́е

my bad AmE, infml мая́ віна́;

be to the bad BrE атрыма́ць ме́ншую су́му (гро́шай), чым ране́й;

go to the bad пача́ць паво́дзіць сябе́ амара́льна

bad2 [bæd] adj. (worse, worst)

1. дрэ́нны, ке́пскі, благі́;

bad luck няўда́ча;

bad news непрые́мныя наві́ны;

bad taste безгусто́ўнасць;

bad language брыдкасло́ўе;

bad mood дрэ́нны настро́й;

a bad word непрысто́йнае сло́ва, ла́янка;

call smb. (bad) names абзыва́ць каго́-н.

2. гнілы́, сапсава́ны;

bad fish прату́хлая ры́ба;

bad air забру́джанае паве́тра;

go bad псава́цца, гні́сці

3. хво́ры (пра стан чалавека);

a bad tooth гнілы́ зуб;

feel bad ке́пска сябе́ адчува́ць;

He is in bad health. У яго кепскае здароўе.

4. непрые́мны; мо́цны; во́стры (пах, смак);

bad breath непрые́мны пах з ро́та

5. памылко́вы, няпра́вільны;

You’ve got bad grammar. Ты робіш шмат граматычных памылак.

go from bad to worse каці́цца ўніз; рабі́цца ўсё горш і горш; пагарша́цца;

be in a bad way : He is in a bad way. Яму вельмі кепска;

not bad infml нядрэ́нна; нішто́ сабе́;

not so bad не так ужо́ і дрэ́нна; нішто́ сабе́

bade [beɪd] pastbid3

badge [bædʒ]n.

1. бэдж, значо́к

2. знак адро́знення

3. сі́мвал; пры(к)ме́та;

a badge of honour сі́мвал го́нару