Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

strewn [stru:n] p.p.strew

stricken [ˈstrɪkn] adj. fml (by/with) паражо́ны (чым-н.), ахо́плены;

stricken with grief прыгне́чаны го́рам;

stricken by disease зва́лены хваро́бай

strict [strɪkt] adj.

1. стро́гі, патрабава́льны, суро́вы;

a strict upbringing стро́гае выхава́нне;

in strict confidence стро́га канфідэнцыя́льна;

keep strict watch (over smb.) пі́льна сачы́ць (за кім-н.)

2. пэ́ўны, дакла́дны;

a strict diet стро́гая дые́та;

the strict truth чы́стая пра́ўда;

in strict secrecy у по́ўным сакрэ́це

strictly [ˈstrɪktli] adv. стро́га, дакла́дна

strictly speaking стро́га ка́жучы

stricture [ˈstrɪktʃə] n. fml

1. (on) асуджэ́нне, ганьбава́нне

2. абмежава́нне;

social stricture сацыя́льныя забаро́ны

stridden [ˈstrɪdn] p.p.stride2

stride1 [straɪd] n.

1. вялі́кі крок

2. пахо́дка, хада́;

make great/rapid strides рабі́ць вялі́кія/ху́ткія по́спехі;

get into one’s stride BrE бра́цца за спра́ву;

take smth. in one’s stride BrE пераадо́льваць што-н. без намага́нняў

stride2 [straɪd] v. (strode, stridden) кро́чыць, ісці́ вялі́кімі кро́камі

stride across [ˌstraɪdəˈkrɒs] phr. v. пераступа́ць, перахо́дзіць

stride over [ˌstraɪdˈəʊvə] phr. v. = stride across

strident [ˈstraɪdənt] adj. рэ́зкі, скрыпу́чы, прані́злівы (голас, гук і да т.п.);

strident colours крыклі́выя ко́леры;

a strident protest гу́чны пратэ́ст

strife [straɪf] n. fml or lit. канфлі́кт; спрэ́чка, сва́рка; разла́д; пярэ́чанне;

be at strife знахо́дзіцца ў ста́не канфлі́кту;

make strife выкліка́ць спрэ́чкі, се́яць нязго́ду