Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

reprove [rɪˈpru:v] v. fml (for) рабі́ць вымо́ву; дакара́ць, папіка́ць; свары́цца (на каго-н.);

I was reproved for wasting paper. Мне зрабілі вымову за расходаванне паперы.

reptile [ˈreptaɪl] n.

1. zool. рэпты́лія; паўзу́н

2. падхалі́м, ліслі́вец

republic [rɪˈpʌblɪk] n. рэспу́бліка

republican [rɪˈpʌblɪkən] n.

1. рэспубліка́нец

2. Republican член рэспубліка́нскай па́ртыі

Republican Party [rɪˈpʌblɪkənˌpɑ:ti] n. the Repub lican Party рэспубліка́нская па́ртыя (у ЗША)

repudiate [rɪˈpju:dieɪt] v. fml

1. адрака́цца, вырака́цца;

repudiate one’s former friends адрака́цца ад (сваі́х) стары́х сябро́ў

2. не прыма́ць, не прызнава́ць

repugnance [rɪˈpʌgnəns] n. fml агі́да, антыпа́тыя;

have repugnance to smth. адчува́ць антыпа́тыю да чаго́-н.

repugnant [rɪˈpʌgnənt] adj. fml агі́дны, бры́дкі

repulse1 [rɪˈpʌls] n. fml адпо́р, адбіццё, адбіва́нне (атакі);

suffer a repulse цярпе́ць паражэ́нне

repulse2 [rɪˈpʌls] v. fml

1. адбіва́ць;

repulse an attack адбіва́ць ата́ку

2. выкліка́ць агі́ду, адваро́чваць

3. адхіля́ць, не прыма́ць;

He offe red to help but was repulsed. Ён прапанаваў дапамагчы, але яго прапанову не прынялі.