Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

re-educate [ˌri:ˈedʒʊkeɪt] v. перавыхо́ўваць;

Young criminals must be re-educated. Маладых злачынцаў трэба абавязкова перавыхоўваць.

re-education [ˌri:edʒʊˈkeɪʃn] n. перавыхава́нне

re-elect [ˌri:ɪˈlekt] v. перавыбіра́ць, выбіра́ць зноў;

He was not re-elected. Яго не выбралі на другі тэрмін.

re-election [ˌri:ɪˈlekʃn] n. перавыбра́нне, паўто́рнае выбра́нне

re-enter [ˌri:ˈentə] v. увайсці́ зноў; вярну́цца

re-entry [ˌri:ˈentri] n. (into) вярта́нне;

a successful re-entry into the earth’s atmosphere паспяхо́вае вярта́нне ў зямну́ю атмасфе́ру

re-establish [ˌri:ɪˈstæblɪʃ] v. аднаўля́ць;

He was re-established in his possessions. Яму вярнулі яго маёмасць.

re-establishment [ˌri:ɪˈstæblɪʃmənt] n. аднаўле́нне

re-form [rɪˈfɔ:m] v. перафарміро́ўваць