Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

re1 [reɪ] n. mus. но́та «рэ»

re2 [ri:] prep.

1. law у спра́ве, па спра́ве;

Smith v. John in re estate of Robinson. Іск Сміта супраць Джона па справе аб маёмасці Робінсана.

2. што даты́чыцца, адно́сна; спасыла́ючыся на;

re your letter of the 3d instant спасыла́ючыся на ва́ша пісьмо́ ад 3-га чысла́ цяпе́рашняга ме́сяца

reach1 [ri:tʃ] n. дасяга́льнасць; дасту́пнасць (у розных знач.);

beyond/above/out of reach па-за ме́жамі дасяга́льнасці;

within the reach of one’s hand пад руко́й;

The goal is within our reach. Мы наблізіліся да мэты;

within (easy) reach (of smth.) у ме́жах дасяга́льнасці

reach2 [ri:tʃ] v.

1. дасяга́ць, дахо́дзіць (да чаго-н.); даязджа́ць;

reach the summit of the mo untain дабра́цца да вяршы́ні гары́;

The sum total reaches hundred francs. Агульная сума складае сто франкаў.

2. праця́гваць, выця́гваць; распасціра́ць;

reach one’s hand across the table працягну́ць руку́ праз стол

3. дастава́ць, браць; дацягну́цца (да чаго-н.);

I saw him reach for the gun. Я бачыў, як ён схапіўся за зброю.

react [riˈækt] v.

1. (to) рэагава́ць;

Children react to kind treatment. Ласкай можна многага дабіцца ад дзяцей.

2. chem. (with) выкліка́ць рэа́кцыю, уступа́ць у рэа́кцыю

3. (against) процідзе́йнічаць, супрацьдзе́йнічаць;

react against the oppressive political system змага́цца су́праць жо́рсткай паліты́чнай сістэ́мы

reaction [riˈækʃn] n.

1. (to) рэа́кцыя, рэагава́нне;

What was Jeff’s reaction to the news? Якая была рэакцыя Джэфа на навіны?

2. (against) процідзе́янне, супрацьдзе́янне

3. chem., phys. рэа́кцыя;

a chain reaction ланцуго́вая рэа́кцыя

4. рэакцы́йнасць;

forces of reaction рэакцы́йныя сі́лы

reactionary1 [riˈækʃənri] n. рэакцыяне́р

reactionary2 [riˈækʃənri] adj. рэакцы́йны

reactivate [riˈæktɪveɪt] v. аднаўля́ць дзе́йнасць; ажыўля́ць (работу)

reactive [riˈæktɪv] adj.

1. які́ рэагуе/дае́ рэа́кцыю

2. chem. рэакты́ўны