Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

relate [rɪˈleɪt] v. (to)

1. устана́ўліваць су́вязь або́ адно́сіны;

relate theory and practice звяза́ць тэо́рыю з пра́ктыкай

2. адно́сіцца; мець дачыне́нне (да чаго-н.);

He notices nothing but what relates to himself. Ён звяртае ўвагу толькі на тое, што тычыцца непасрэдна яго.

related [rɪˈleɪtɪd] adj.

1. узаемазвя́заны;

related phenomena звя́заныя памі́ж сабо́й з’я́вы

2. ро́днасны, свая́цкі, блі́зкі;

related by marriage сваякі́ па му́жу/жо́нцы

relation [rɪˈleɪʃn] n.

1. pl. relations адно́сіны;

The two countries established diplomatic relations in 1970. Гэтыя дзве краіны ўстанавілі дыпламатычныя адносіны ў 1970 г.

2. су́вязь, канта́кт

3. свая́к; свая́чка;

a close/near relation блі́зкі сваяк

relationship [rɪˈleɪʃnʃɪp] n. (between, with)

1. узаемаадно́сіны, узаемадачыне́нні, стасу́нкі;

We have a good working relationship with the managers. У нас добрыя рабочыя адносіны з менеджарамі.

2. (любо́ўная) су́вязь

relative1 [ˈrelətɪv] n. свая́к; свая́чка;

We visit friends and relatives at Christmas. Мы наведваем сяброў і сваякоў на Каляды.

relative2 [ˈrelətɪv] adj. fml

1. : relative to адно́сны, суадно́сны;

the facts relative to this case адно́снае стано́вішча

2. умо́ўны, параўна́льны, адно́сны;

Beauty is a relative term. Прыгажосць – паняцце адноснае.

3. ling. адно́сны;

a relative pronoun адно́сны займе́ннік

it’s all relative усё адно́сна

relatively [ˈrelətɪvli] adv. адно́сна, параўна́ўча, параўна́льна;

a relatively useful contraption даво́лі кары́сная прыла́да

relatively speaking уво́гуле, нао́гул; ула́сна ка́жучы

relativity [ˌreləˈtɪvəti] n.

1. fml адно́снасць

2. phys. тэо́рыя адно́снасці

relax [rɪˈlæks] v.

1. адпачыва́ць; расслабля́цца; рабі́ць перады́шку;

After a hard day’s work, relax in the swimming pool. Пасля цяжкага працоўнага дня адпачні ў басейне.

2. расслабля́ць, паслабля́ць, аслабля́ць;

relax tension аслабля́ць напру́жанасць

relaxation [ˌri:lækˈseɪʃn] n.

1. адпачы́нак; заба́ва;

take some relaxation зрабі́ць перады́шку;

He finds relaxation in playing the piano. Ён знаходзіць адпачынак у ігры на піяніна.

2. рэлакса́цыя, расслабле́нне