Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

warrant1 [ˈwɒrənt] n. (for)

1. о́рдар (на арышт);

a search warrant о́рдар на во́быск;

a travel warrant пуцёўка

2. асно́ва, падста́ва; пацвярджэ́нне;

He had no warrant for doing that. У яго не было падставы гэта рабіць.

warrant2 [ˈwɒrənt] v.

1. fml апра́ўдваць

2. абяца́ць, гарантава́ць; пацвярджа́ць;

This material is warranted to be colour-fast. Трываласць афарбоўкі тканіны гарантуецца.

warrantee [ˌwɒrənɪˈti:] n. law асо́ба, яко́й дае́цца гара́нтыя; асо́ба, яку́ю бяру́ць на пару́кі

warranty [ˈwɒrənti] n.

1. гара́нтыя;

buy smth. without a warranty купі́ць што-н. без гара́нтыі

2. fml дазво́л, афіцы́йная са́нкцыя

warrior [ˈwɒriə] n. fml вой, во́ін, бае́ц, вая́р

warship [ˈwɔ:ʃɪp] n. вае́нны карабе́ль

wart [wɔ:t] n. баро́даўка

warts and all без прыкра́с;

with no warts at all беззага́нны, без дако́рны

wartime [ˈwɔ:taɪm] n. вае́нны час, ліхале́цце;

in wartime падча́с вайны́;

wartime memoirs вае́нныя мемуа́ры;

his wartime experiences во́пыт яго́ вае́ннага жыцця́

wary [ˈweəri] adj. (of) насцяро́жаны; падазро́ны;

be wary быць напагато́ве; асцерага́цца;

keep a wary eye оn smb. асцерага́цца каго́-н.

war chest [ˈwɔ:ˌtʃest] n.

1. сро́дкі на вайну́

2. сро́дкі для пэ́ўнай мэ́ты