Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

backdate [ˌbækˈdeɪt] v. право́дзіць (што-н.) за́днім днём/чысло́м;

The contract was backdated. Кантракт быў аформлены заднім чыслом.

backdoor [ˈbækdɔ:] adj. закулі́сны, та́йны, патае́мны; несумле́нны, хі́тры

backdrop [ˈbækdrɒp] n. дэкара́цыі; маста́цкае афармле́нне;

against the backdrop of на фо́не (чаго-н.);

against the backdrop of crisis у ста́не кры́зісу

backer [ˈbækə] n. спо́нсар, фунда́тар

backfire [ˌbækˈfaɪə] v. прыво́дзіць да нечака́ных непрые́мных вы́нікаў;

The President’s tactics could backfire. Тактыка прэзідэнта магла прывесці да горшага.

background [ˈbækgraʊnd] n.

1. падрыхто́ўка; адука́цыя; пахо́джанне; анке́тныя да́ныя;

a social background сацыя́льная прынале́жнасць;

She has a good background for the job. Яна мае добрую падрыхтоўку і вопыт для гэтай працы.

2. фон; за́дні план;

against the background на фо́не

3. theatre фон, музы́чнае афармле́нне

stay in the background за става́цца на за́днім пла́не

backing [ˈbækɪŋ] n.

1. падтры́мка, адабрэ́нне, ухвале́нне;

He has a large backing. У яго многа прыхільнікаў.

2. субсідзі́раванне, фінансава́нне

3. падкла́дка, падшэ́ўка, спод

4. акампанеме́нт; падпе́ўка

backlash [ˈbæklæʃ] n. (against, from) адмо́ўная рэа́кцыя (на каго-н./што-н.);

the male backlash against feminism рэа́кцыя мужчы́н у адка́з на за́хады феміні́стак

backlog [ˈbæklɒg] n. запазы́чанасць; не́шта нявы́кананае (заказы, работа і да т.п.);

back log of payment пратэрмінава́ныя вы́платы;

catch up with the backlog ліквідава́ць адстава́нне

backpack [ˈbækpæk] n. ра́нец, рукза́к; запле́чны мяшо́к