Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

study2 [ˈstʌdi] v.

1. вучы́ць, вучы́цца, вывуча́ць;

study to be a doctor вучы́цца на ле́кара;

study under a famous professor вучы́цца ў знакамі́тага прафе́сара

2. дасле́даваць, вывуча́ць; разгля́дваць, абду́мваць;

study the situation абду́мваць сітуа́цыю;

study smb.’s face ува́жліва сачы́ць за вы́разам чыйго́-н. тва́ру

3. рыхтава́цца (да чаго-н.);

study for an exam рыхтава́цца да экза́мену;

study for a bachelor degree in economics рыхтава́цца, каб атрыма́ць ступе́нь бакала́ўра эканамі́чных наву́к

stuff1 [stʌf] n.

1. infml рэ́чыва, матэрыя́л;

We’ll see what stuff he’s made of. Мы паглядзім, што ён за чалавек.

2. infml мана́ткі, нажы́ткі

do one’s stuff рабі́ць сваю́ спра́ву;

stuff and nonsense! лухта́! глу́пства!;

that’s the stuff! гэ́та што трэ́ба!

stuff2 [stʌf] v.

1. набіва́ць, запі́хваць;

My head is stuffed with facts. У мяне галава забіта фактамі;

She stuffed the child with sweets. Яна на карміла дзіця цукеркамі

2. набіва́ць, напі́хваць чу́чала

3. фаршырава́ць

4. заклада́ць, забіва́ць;

My nose is stuffed up. Мне залажыла нос.

stuffing [ˈstʌfɪŋ] n.

1. фарш, начы́нка

2. набі́ўка (падушкі)

knock/beat/take the stuffing out of smb. вы́біць пы́ху з каго́-н., паста́віць каго́-н. на ме́сца

stuffy [ˈstʌfi] adj.

1. ду́шны, за́тхлы;

a stuffy room ду́шны пако́й

2. infml ну́дны, неціка́вы;

a stuffy book ну́дная кні́га

3. зало́жаны (нос)

stultify [ˈstʌltɪfaɪ] v. fml выстаўля́ць (каго-н., што-н.) у сме́шным вы́глядзе; рабі́ць бескары́сным, бессэнсо́ўным;

stultify еfforts to do smth. зве́сці да нуля́ намага́нні зрабі́ць што-н.

stumble [ˈstʌmbl] v.

1. (over/on) спатыка́цца

2. запіна́цца;

stumble over words запіна́цца на сло́вах

3. вага́цца, хіста́цца

stumble across [ˌstʌmbləˈkrɒs] phr. v. наткну́цца, натра́піць

stumbling block [ˈstʌmblɪŋˌblɒk] n. (to) перашко́да, ка́мень спатыкне́ння

stump1 [stʌmp] n.

1. пень, абру́бак; пянёк (зуба); недаку́рак, аку́рак

2. імправізава́ная трыбу́на;

be on the stump ве́сці агіта́цыю

3. joc. нага́;

stir one’s stumps спяша́цца, варушы́цца

stump2 [stʌmp] v.

1. то́паць, ту́паць, ця́жка ступа́ць, чыкільга́ць

2. infml азада́чваць, агаро́шваць;

I’m stumped. Я ў тупіку.