Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

strand3 [strænd] v. се́сці на мель, пасадзі́ць на мель;

be stranded быць на ме́лі (таксама перан.)

strange [streɪndʒ] adj.

1. чужы́, незнаёмы;

I am strange to this job. Я не звыкся з гэтай работай.

2. дзі́ўны

3. незвыча́йны, нязвы́чны;

strange to say/relate дзі́ўна сказа́ць;

strange as it may seem як ні дзі́ўна

feel strange : I feel strange. Мне не па сабе.

stranger [ˈstreɪndʒə] n.

1. незнаёмец, незнаёмка; чужы́, чужа́я

2. чужазе́мец; чужазе́мка; чужы́нец; чужы́нка

be no/a stranger to smth. fml зве́дваць/не зве́дваць што-н.

strangle [ˈstræŋgl] v.

1. душы́ць, даві́ць;

a strangled cry заглу́шаны плач

2. заглуша́ць, прыглуша́ць;

strangle an insurrection задушы́ць бунт

stranglehold [ˈstræŋglhəʊld] n.

1. мёртвая хва́тка;

have a stranglehold on smb. браць каго́-н. за го́рла

2. (on) кантро́ль; засі́лле;

the male stranglehold in politics засі́лле мужчы́н у палі́тыцы

strangulate [ˈstræŋgjəleɪt] v. med. сціска́ць, ушчамля́ць (што-н.), перавя́зваць (аорту, кішку)

strap1 [stræp] n.

1. папру́га, рэ́мень; по́яс; шле́йка

2. до́ўгая ву́зкая паласа́, пало́ска

3. mil. паго́н

4. infml the strap лупцо́ўка папру́гаю;

be given the strap атрыма́ць лупцо́ўку

strap2 [stræp] v.

1. сця́гваць рамяня́мі

2. med. наклада́ць, накла́дваць павя́зку, забінто́ўваць

3. лупцава́ць папру́гаю

strap in [ˌstræpˈɪn] phr. v. зашпі́льваць рамяні́ (у машыне, самалёце)

straphanger [ˈstræpˌhæŋə] n. infml пасажы́р, які́ стоячы трыма́ецца за рэ́мень (у аўтобусе, трамваі і да т.п.)

strapless [ˈstræpləs] adj. без шле́ек (купальнік, вячэрняя сукенка і да т.п.)