Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

bookmark [ˈbʊkmɑ:k] n. закла́дка (у кнізе)

bookseller [ˈbʊkˌselə] n. кнігапрадаве́ц

bookshelf [ˈbʊkʃelf] n. (pl. -shelves) кні́жная палі́ца

bookshop [ˈbʊkʃɒp] n. кніга́рня, кні́жны магазі́н

bookstall [ˈbʊkstɔ:l] n. кні́жны кіёск, ша́пік

bookworm [ˈbʊkwɜ:m] n.

1. чалаве́к, які́ любіць чыта́ць, кні́жнік

2. кні́жная моль

boom1 [bu:m] n. (in)

1. бум, рапто́ўны ўздым (гандлю, эканомікі, папулярнасці і да т.п.);

the post-war boom in building паслявае́нны бум у будаўні́цтве

2. гул (гармат, грому); звон (званоў)

boom2 [bu:m] v.

1. гудзе́ць; грыме́ць;

The clock boomed out twelve. Гадзіннік гулка прабіў дванаццаць;

He had a booming voice. У яго быў гучны нізкі голас.

2. ху́тка расці́, развіва́цца;

Tourism is booming. Турызм хутка развіваецца.

boomerang [ˈbu:məræŋ] n. бумера́нг

boon [bu:n] n. (to/for) вы́гада, кары́сць