Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шанава́ць

(польск. szanować, ад ням. schonen)

1) беражліва адносіцца да каго-н., чаго-н. (напр. ш. сяброў);

2) адносіцца з пашанай, павагай да каго-н., чаго-н. (напр. ш. народныя традыцыі).

шанс

(фр. chance)

верагоднасць поспеху, удачы, ажыццяўлення чаго-н.

шанта́ж

(фр. chantage)

запалохванне пагрозай выкрыцця або паведамлення якіх-н. непажаданых звестак з мэтай вымагання чаго-н.