Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шпа́га

(іт. spada)

халодная колючая зброя з прамым вузкім і доўгім клінком;

скрыжаваць шпагі — пачаць паядынак, бой, спрэчку.

шпіта́ль

(польск. szpital < ням. Spital, ад лац. hospitalis = гасцінны, ветлівы)

вялікая бальніца, звычайна ваенная.

шпіяна́ж

(ням. Spionage, ад фр. espionnage)

выведванне дзяржаўных і ваенных тайн з мэтай перадачы іх іншай дзяржаве.

шпрыц

(ням. Spritze)

медыцынскі інструмент у выглядзе цыліндра з поршнем і трубчастай іголкай для ўколаў.