Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэлафа́н

(англ. cellophane, ад лац. cellula = клетка + гр. phanos = светлы)

тонкая празрыстая плёнка з цэлюлозы, якая выкарыстоўваецца для ўпакоўкі, а таксама ў паліграфіі, агародніцтве і некаторых іншых вытворчасцях.

цэліба́т

(лац. caelibatus, ад caelebs = нежанаты)

абавязковая бясшлюбнасць, устаноўленая для каталіцкага духавенства.

цэлюло́за

(фр. cellulose, ад лац. cellula = клетка)

рэчыва з хімічна апрацаванай драўніны, якое выкарыстоўваецца для вырабу паперы, штучнага шоўку і інш.