Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цытадэ́ль

(іт. cittadella = літар. маленькі горад)

1) найбольш умацаваная ўнутраная частка крэпасці, прыстасаваная для самастойнай абароны, а таксама крэпасць наогул;

2) перан. апора, цвярдыня (напр. ц. гуманізму).

цыта́та

(лац. citatum, ад citare = заклікаць, называць)

даслоўная вытрымка з якога-н. тэксту.