Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

норд

(гал. noord)

1) поўнач, паўночны напрамак;

2) паўночны вецер.

норд-ве́ст

(гал. noordwest)

1) паўночны захад, паўночна-заходні напрамак;

2) паўночна-заходні вецер.

норд-о́ст

(гал. noordost)

1) паўночны ўсход, паўночнаўсходні напрамак;

2) паўночна-ўсходні вецер.

но́рма

(лац. norma)

1) агульнапрыняты, абавязковы ў пэўным асяроддзі парадак, лад чаго-н. (напр. нормы паводзін, этычныя нормы);

2) устаноўленая мера, сярэдняя велічыня чаго-н. (напр. н. выпрацоўкі, н. выпадзення ападкаў).