Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

негатыві́зм

(н.-лац. negativismus, ад лац. negativus = адмоўны)

1) мед. сімптом расстройства вышэйшай нервовай дзейнасці, які праяўляецца ў супраціўленні знешнім уздзеянням;

2) нематываванае імкненне дзейнічаць насуперак;

3) адмаўленне чаго-н.

негаты́ў

(лац. negativus = адмоўны)

адбітак на фатаграфічнай пласцінцы або плёнцы, дзе асветленыя месцы атрымаліся цёмнымі, а цёмныя светлымі, а таксама сама пласцінка або плёнка з такім адбіткам (параўн. пазітыў).

негаты́ўны

(лац. negativus = адмоўны)

1) які адносіцца да негатыва (напр. н-ая плёнка);

2) адмоўны (напр. ная ацэнка); проціл. пазітыўны 2.

негацыя́нт

(лац. negotians, -ntis = які гандлюе)

камерсант, які вядзе аптовы гандаль пераважна за межамі сваёй краіны.