Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мі́сія

(лац. missio = адпраўленне, пасылка)

1) адказнае заданне, даручэнне (напр. сакрэтная м.);

2) адказная роля, высокае прызначэнне каго-н., чаго-н. (напр. высокая м. літаратуры);

3) пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва адной дзяржавы ў другой на чале з пасланнікам;

4) дэлегацыя, накіраваная ў іншую краіну са спецыяльнай мэтай (напр. ваенная м.).

мі́стыка

(гр. mystika = таямнічасць)

1) вера ў таямнічыя, звышнатуральныя сілы і магчымасць зносін з імі чалавека;

2) перан. нешта загадкавае, чаго нельга растлумачыць.

містыфіка́цыя

(фр. mystification, ад гр. mystes = які ведае таінства + лац. facere = рабіць)

наўмыснае ўвядзенне каго-н. у зман (напр. жартоўная м.).