Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мінарэ́т

(ар. minārat = маяк, вежа)

вежа пры мячэці, з якой муэдзін заклікае мусульман на малітву.

мі́ні

(англ. mini, ад лац. minimus = найменшы)

жаночае адзенне (спадніца, сукенка, паліто) мінімальнай даўжыні (параўн. максі, мідзі).

мінівэ́н

(англ. minivan, ад лац. mini = малы + англ. van = фургон)

мікрааўтобус.

мінікамп’ю́тэр

(англ. minicomputer, ад лац. mini = малы + англ. computer = камп’ютэр)

электронна-вылічальная машына, якая забяспечвае работу з большай, чым мікракамп’ютэр, колькасцю знешніх устройстваў.

мінімалі́зм

(фр. minimalisme, ад с.-лац. minimalis = найменшы)

зніжэнне патрабаванняў да мінімуму (параўн. максімалізм).

мініма́льны

(с.-лац. minimalis = найменшы)

самы малы, найменшы (напр. м-ая затрата часу, м-ая хуткасць); параўн. максімальны.

мі́німум

(лац. minimum = найменшае)

найменшая велічыня, найменшая колькасць, самая нізкая ступень чаго-н. (напр. м. ападкаў, м. намаганняў; параўн. максімум.

міно́рны

(іт. minoire)

1) муз. які мае сумную, тужлівую афарбоўку (напр. м-ая мелодыя);

2) перан. сумны, журботны (напр. м. настрой).