Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

маса́ж

(фр. massage)

расціранне цела з лячэбнай мэтай.

ма́ска

(фр. masque < іт. maschara, ад ар. maschara = насмешка)

1) накладка на твар у форме звярынай морды ці чалавечага аблічча, якую надзяваюць у час спектакляў, маскарадаў, або проста накладка з прарэзамі для вачэй, каб не быць пазнаным;

2) засцерагальнае прыстасаванне для твару (напр. м. процівагаза);

3) слой накладзенага на твар лекавага саставу, крэму і інш.;

4) перан. прытворства, якім спрабуюць скрыць што-н.(напр. м. абыякавасці).

маскара́д

(фр. mascarade, ад іт. mascherata)

1) баль, вечар, на які прыходзяць у масках і спецыяльных касцюмах (напр. навагодні м.);

2) перан. прытворства, ашуканства, якое скрывае сутнасць справы (напр. м. выбараў).

маскірава́ць

(ням. maskieren, ад фр. masquer)

1) закрываць, прыкрываць што-н., робячы непрыкметным, нябачным (напр. м. ваенную тэхніку);

2) перан. скрываць учынкі, пачуцці чым-н. паказным, штучным (напр. м. свой намер).

масо́н

(фр. maçon = літар. муляр)

член рэлігійна-этычнага таварыства з містычнымі абрадамі, якое ўзнікла ў XVIII ст. у Англіі і пашырылася ў многіх іншых краінах.

мас-ме́дыя

(англ. mass-media, ад лац. mass = масавы + medium = цэнтр)

сродкі масавай інфармацыі (прэса, тэлебачанне, радыё, Інтэрнэт, кіно).