Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ласо́

(фр. lasso, ад ісп. lazo)

аркан з рухомай пятлёй на канцы для лоўлі жывёл.

ласт-бо́л

(англ. last ball = літар. апошні мяч)

становішча пры гульні ў тэніс, калі аднаму з бакоў не хапае толькі аднаго мяча да выйгрышу партыі або матча.

ласьён

(фр. lotion, ад лац. lotio = мыццё)

касметычны гігіенічны сродак для догляду скуры твару.