Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лабарато́рыя

(с.-лац. laboratorium, ад лац. laborare = працаваць)

1) спецыяльна абсталяванае памяшканне для навуковых даследаванняў, вучэбных заняткаў;

2) перан. унутраная, творчая дзейнасць каго-н. (напр. творчая л. пісьменніка).

лаві́раваць

(ням. lavieren)

1) плысці на парусным судне супраць ветру па ломанай лініі; рухацца зігзагамі, каб абмінуць перашкоды;

2) перан. спрытна прыстасоўвацца да абставін, ухіляцца ад прамых дзеянняў.

лагапа́тыя

(ад гр. logos = слова + pathos = боль, пакута)

недахопы маўлення (картавасць, шапялявасць, заіканне і інш.).

ла́гер

(ням. Lager)

1) часовая стаянка, часта пад адкрытым небам, у палатках (напр. ваенны л., турысцкі л.);

2) месца ўтрымання ваеннапалонных ці зняволеных (напр. канцэнтрацыйны л.);

3) перан. групоўка людзей, аб’яднаных адзінствам поглядаў.

лагі́чны

(гр. logikos)

1) заснаваны на законах логікі, выяўлены з яе дапамогай (напр. л. вывод, л. метад);

2) абумоўлены ўнутранай заканамернасцю чаго-н., непазбежны, неабходны (напр. л-ае развіццё падзей).

ла́зер

[англ. laser, ад l(ight) a(mplification) by s(timulated) of (r(adiation) = узмацненне святла ў выніку вымушанага выпрамянення]

1) прыбор для атрымання інтэнсіўных, канцэнтраваных светлавых пучкоў;

2) прамень, атрыманы пры дапамозе такога прыбора.

ла́йкра

(англ. Lycra = назва гандлёвай маркі)

матэрыял, які дабаўляецца ў капронавае валакно для надання дадатковай трываласці і здольнасці расцягвацца.

ла́йнер

(англ. liner)

буйное марское пасажырскае судна або шматмесны самалёт, якія робяць рэгулярныя рэйсы па пэўным маршруце.

лайнсме́н

(англ. linesman, ад line = лінія + man = чалавек)

памочнік суддзі ў спартыўных гульнях (футболе, тэнісе і інш.), які сігналізуе яму пра становішча мяча і гульцоў.

лакаліза́цыя

(фр. localisation, ад лац. localis = мясцовы)

абмежаванне якога-н. дзеяння або з’явы пэўнай прасторай (напр. л. пажару).