Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лібера́л

(фр. liberal, ад лац. liberalis = свабодны)

1) прыхільнік лібералізму; член ліберальнай партыі (параўн. радыкал 1);

2) перан. той, хто займаецца залішнім патураннем.

лібералі́зацыя

(фр. libéralisation, ад лац. liberalis = свабодны)

даванне большай свабоды, магчымасцей у ажыццяўленні чаго-н.;

л. цэн — зняцце абмежаванняў, лімітаў і меж аптовых і рознічных цэн на тавары і прадукты (найчасцей гэта азначае павышэнне цэн).

лібералі́зм

(фр. libéralisme, ад лац. liberalis = свабодны)

1) палітычная плынь, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў дэмакратычных свабод і свабоды прадпрымальніцтва;

2) уст. вальнадумства;

3) перан. залішняя паблажлівасць, шкоднае патуранне.

лібера́льны

(лац. libęralis = свабодны)

1) які мае адносіны да лібералізму 1 (напр. л-ая палітыка);

2) перан. які дапускае лібералізм 3 (напр. л-ая ацэнка ведаў).

лі́га

(польск. liga, ад с.-лац. liga)

1) саюз, аб’яднанне асоб, арганізацый, дзяржаў;

2) сп. рад каманд, аб’яднаных у адну групу для правядзення спаборніцтваў паміж сабой (напр. гуляць у вышэйшай лізе).

лі́дэр

(англ. leader)

1) кіраўнік партыі, грамадска-палітычнай арганізацыі, якога-н. калектыву (напр. прафсаюзны л.);

2) каманда або спартсмен, якія займаюць першае месца ў спаборніцтве (проціл. аўтсайдэр 1);

3) вядучы карабель у караване суднаў.

лі́зінг

(англ. leasing, ад гр. lysis = растварэнне)

форма гаспадарчых сувязей, заснаваная на перадачы ў арэнду машын, абсталявання і іншых каштоўнасцей.

ліквіда́цыя

(фр. liquidation, ад с.-лац. liquidus = вольны ад даўгоў)

спыненне існавання, дзейнасці чаго-н. (напр. л. трэста).

лікві́дны

(с.-лац. liquidus = вольны ад даўгоў)

кам. які лёгка рэалізуецца, ператвараецца ў наяўныя грошы (напр. л-ыя акцыі, л-ыя матэрыялы).

лімі́т

(фр. limite, ад лац. limes, -mitis = мяжа, граніца)

1) норма, у межах якой дазволена карыстацца чым-н., расходаваць што-н. (напр. л. на будаўнічыя матэрыялы);

2) перан. крайняя мяжа чаго-н. (напр. л. часу).