Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ды́геры

(англ. diggers = літар. капальнікі)

1) гіст. прадстаўнікі сялянскага руху ў перыяд Англійскай рэвалюцыі XVII ст., які абвясцілі праграму стварэння бяскласавага грамадства;

2) знаўцы падземнай геаграфіі горада, якія арыентуюцца ў сістэме падземных камунікацый.

дыгіта́йзер

(англ. digitizer)

інф. пераўтваральнік аналагавых сігналаў у лічбавыя (у ЭВМ).

дыдакты́зм

(фр. didactisme, ад гр. didaktikos = павучальны)

павучальнасць.

дыджэ́й

[англ. DJ, ад d(isk)-j(ockey) = дыск-жакей]

тое, што і дыск-жакей.

дые́та

(лац. diaeta, ад гр. diaita = спосаб жыцця, рэжым)

спецыяльна падабраны па колькасці, хімічным складзе, каларыйнасці і кулінарнай апрацоўцы рацыён харчавання.

дыза́йн

(англ. design = праектаваць, канструяваць)

мастацкае праектаванне эстэтычнага выгляду прамысловых вырабаў, фасадаў будынкаў, інтэр’ераў памяшканняў і інш.

дыза́йнер

(англ. designer)

мастак-канструктар, спецыяліст па дызайну.

дызентэры́я

(ням. Dysenterie, ад гр. dysenteria)

вострае інфекцыйнае захворванне кішэчніка; крывавы панос.

дыктава́ць

(польск. dyktować, ад лац. dictare)

1) павольна вымаўляць, чытаць што-н., каб слухачы маглі запісваць;

2) прапаноўваць што-н. для безагаворачнага выканання (напр. д. умовы).

ды́ктар

(лац. dictor = які гаворыць)

супрацоўнік радыё або тэлебачання, які чытае тэкст перад мікрафонам для перадачы ў эфір.