вуалі́раваць
(фр. voiler)
наўмысна рабіць што-н. не зусім ясным, выразным (напр. в. сапраўдныя намеры).
вульга́рны
(лац. vulgaris = просты, звычайны)
1) грубы, непрыстойны (напр. в. выраз, в-ыя манеры);
2) спрошчаны да скажэння (напр. в. выклад вучэння).
вульгарыза́цыя
(фр. vulgarisation, ад лац. vulgaris = просты, звычайны)
грубае спрашчэнне якога-н. пытання, поглядаў, вучэння, падача яго ў скажоным выглядае (напр. в. гісторыі).
вундэркі́нд
(ням. Wunderkind = літар. цуда-дзіця)
дзіця з надзвычайнымі здольнасцямі (часам іранічна).
вэб-дыза́йн
(англ. web design, ад web = павуціна + design = праектаваць, канструяваць)
мастацкае афармленне сайтаў у Інтэрнэце.
вэб-ма́йстар
(англ. web master, ад web = павуціна + ням. Meister, ад лац. magister = кіраўнік, настаўнік)
спецыяліст па стварэнню caйтаў у Інтэрнэце.
вэ́ксаль
(ням. Wechsel = літар. абмен)
пісьмовае абавязацельства заплаціць каму-н. пэўную суму грошай ва ўстаноўлены тэрмін.
вяно́зны
(лац. venosus)
які мае адносіны да вены, або знаходзіцца ў ёй (напр. в-ая кроў).
габары́т
(фр. gabarit)
гранічны знешні абрыс прадмета (збудавання, машыны і інш.), а таксама памер, велічыня чаго-н. (напр. г. вагона, пакой малых габарытаў).
габеле́н
(фр. gobelin, ад G. Gobelin = прозвішча французскага фарбавальшчыка і ткача, які жыў у XVII ст.)
1) насценны дыван ручной работы з вытканай карцінай, узорам;
2) шчыльная абівачная дэкаратыўная тканіна.