Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

віталі́зм

(фр. vitalisme, ад лац. vitalis = жыццёвы)

плынь у біялогіі, якая дапускае наяўнасць у жывых арганізмах асобай нематэрыяльнай жыццёвай сілы.

віта́льны

(лац. vitalis)

біял., мед. жыццёвы, які мае адносіны да жыццёвых з’яў (проціл лятальны).

вітамі́ны

(фр. vitamine, ад лац. vita = жыццё)

арганічныя рэчывы, неабходныя для нармальнай жыццядзейнасці арганізмаў, а таксама прэпараты, якія ўтрымліваюць такія рэчывы.

вітра́ж

(фр. vitrage, ад лац. vitrum = шкло)

малюнак або ўзор з каляровага шкла ў вокнах, дзвярах.

вітры́на

(фр. vitrine, ад лац. vitrum = шкло)

месца за акном магазіна або зашклёная шафа, скрынка для паказу розных прадметаў, тавараў.

віяду́к

(фр. viaduc, ад лац. via = дарога + duco = вяду)

мост над ярам, цяснінай або цераз дарогу, чыгунку.

ві-ай-пі́

[англ. VIP, ад v(ery) i(mportant) p(erson) = надта важная асоба]

славутасць; аўтарытэтная, уплывовая і прывілеяваная асоба.

во́дар

(лац. odor = пах)

прыемны пах, духмянасць (напр. в. кветак).

воле́нс-но́ленс

(ад лац. volens = які жадае + nolens = які не жадае)

воляй-няволяй, незалежна ад жадання, па неабходнасці.

во́тум

(лац. votum = жаданне)

рашэнне, прынятае галасаваннем (напр. в. давер’я, в. недавер’я).