Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фенамена́льны

(фр. phénoménal, ад гр. phainomenon = якое з’яўляецца)

выключны, незвычайны, выдатны па сваіх якасцях (напр. ф-ыя здольнасці)

фено́мен

(фр. phénomène, ад гр. phainomenon = тое, што з’яўляецца)

1) выключная, рэдкая, незвычайная з’ява (напр. ф. прыроды);

2) выключны ў якіх-н. адносінах чалавек (напр. ён сапраўдны ф. розуму).

фе́рма1

(англ. farm)

1) прыватнае сельскагаспадарчае прадпрыемства на ўласнай або арандаванай зямлі;

2) дзяржаўнае або кааператыўнае прадпрыемства, занятае жывёлагадоўляй (напр. малочная ф.).

фе́рма2

(фр. ferme)

канструкцыя са злучаных паміж сабой металічных, жалезабетонных ці драўляных брусоў (напр. ф. маста).

ферме́нты

(лац. fermentum = закваска)

арганічныя бялковыя рэчывы, якія выпрацоўваюцца ў жывых клетках і рэгулююць абмен рэчываў у арганізме.

фе́рмер

(англ. farmer)

уладальнік або арандатар фермы1 1.

фестыва́ль

(фр. festival, ад лац. festivus = святочны)

масавае свята з паказам лепшых твораў музычнага, тэатральнага, эстраднага, цыркавога або іншага віду мастацтва (напр. ф. мастацкіх фільмаў).

феты́ш

(фр. fétiche, ад парт. feitiço = чары)

1) прадмет, які, паводле ўяўленняў вернікаў, надзелены звышнатуральнай сілай і служыць аб’ектам рэлігійнага культу;

2) перан. аб’ект сляпога пакланення.

фетышы́зм

(фр. fétichisme, ад парт. feitiço = чары)

1) рэлігійнае пакланенне матэрыяльным прадметам (фетышам);

2) перан. сляпое пакланенне чаму-н.

фехтава́ць

(ням. fechten)

займацца адзінаборствам на шпагах, рапірах і інш.