Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

валейбо́л

(англ. volley-ball, ад volley = адбіваць на ляту + ball = мяч)

спартыўная гульня ў мяч, які перакідваецца цераз сетку ад адной каманды да другой.

валідо́л

(ад лац. validus = моцны + oleum = алей)

лекавы прэпарат, здольны расшыраць сасуды; прымяняецца пры болях у сэрцы.

вальва́цыя

(англ. valuation)

вызначэнне вартасці іншаземнай валюты ў нацыянальных грашовых адзінках.

валье́ра

(фр. voliére)

абгароджаная пляцоўка для ўтрымання птушак або звяроў (у заапарку, запаведніку і інш.).

валюнтары́зм

(ням. Voluntarismus, ад лац. voluntarius = валявы)

1) напрамак у філасофіі, які аб’яўляе волю вышэйшым прынцыпам быцця, першаасновай усяго іншага;

2) суб’ектывісцкія, самавольныя рашэнні без уліку аб’ектыўных умоў грамадскага жыцця.

валю́та

(іт. valuta = кошт, цана)

1) грашовая сістэма дадзенай краіны, а таксама грашовыя адзінкі гэтай сістэмы;

2) грашовыя знакі замежных краін, якімі карыстаюцца ў міжнародных разліках.

вамп

[англ. vamp, ад vamp(ir) = вампір]

тып жанчыны дэманічнай прыгажосці, якая спакушае мужчын з карыслівымі мэтамі.

вампі́р

(фр. vampire)

1) казачны пярэварацень, мярцвяк, які нібыта выходзіць ноччу з магілы і смокча кроў жывых;

2) перан. жорсткі чалавек, крывасмок;

3) перан. чалавек, які жыве за кошт энергіі, жыццёвых сіл іншых людзей.

вандалі́зм

(фр. vandalisme, ад лац. vandali = старажытнагерманскія плямёны, якія ў 455 г. разрабавалі Рым)

няшчаднае разбурэнне, знішчэнне помнікаў культуры і мастацтва.

вандрава́ць

(польск. wędrować, ад ням. wandern)

1) часта мяняць месца жыхарства, весці неаседлы спосаб жыцця;

2) падарожнічаць;

3) пераходзіць ад аднаго ўладальніка да другога на працягу доўгага часу (аб прадметах).