Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ва́ўчар

(англ. voucher, ад vouch = пацвярджаць)

1) каштоўная папера, якая дае ўладальніку права на долю ў дзяржаўнай уласнасці; прыватызацыйны чэк;

2) дакумент, які служыць дадаткам да замежнай турыстычнай пуцёўкі і дае права на атрыманне на працягу паездкі пэўных паслуг.

ва́хта

(польск. wachta, ад ням. Wacht)

1) від дзяжурства на караблі, а таксама частка экіпажа, якая нясе гэта дзяжурства;

2) перан. самаадданая праца ў гонар важнай падзеі (напр. працоўная в.).

ваці́раваць

(ням. votieren, ад с.-лац. votare)

вырашаць што-н. галасаваннем (у парламенце, на сходзе).

вая́ж

(фр. voyage)

іран. падарожжа, паездка (звычайна дзелавая, афіцыйная).

ва-ба́нк

(фр. va banque)

адкрыта, рызыкуючы ўсім (напр. ісці ва-банк).

вегетарыя́нства

(англ. vegetarian, ад с.-лац. vegetarius = раслінны)

сістэма харчавання, якая дапускае ўжыванне толькі расліннай і малочнай ежы (без мяса).

ве́ктар

(лац. vector = які нясе)

1) мат. прамалінейны адрэзак, які мае пачатковы і канечны пункты і характарызуецца лікавым значэннем і напрамкам;

2) перан. асноўны напрамак развіцця якога-н. працэсу, з’явы, дзейнасці (напр. в. развіцця эканомікі).

велабо́л

(ад лац. velox = хуткі + англ. ball = мяч)

спартыўная камандная гульня з мячом на веласіпедах.

веладро́м

(ад лац. velox = хуткі + гр. dromos = месца для бегу)

спецыяльна абсталяванае збудаванне для трэніровак і спаборніцтваў па веласіпедным спорце.

ве́на

(лац. vena)

крывяносны сасуд, які нясе кроў ад органаў і тканак да сэрца (параўн. артэрыя 1).