Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бу́шаль

(англ. bushel)

мера ёмістасці вадкіх і сыпкіх рэчываў у Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах (каля 36 л).

бэдж

(англ. badge)

нагрудны значок з указаннем прозвішча і пасады.

Бэ́йсік

[англ. basic, ад b(eginnes) a(llpurpose) s(ymbolic) i(nstruction) c(ode) = універсальны вучэбны код для тых, хто пачынае]

інф. самая простая мова праграміравання, створаная спецыяльна для навучання рабоце на ЭВМ; у пашыранай версіі стала адной з найбольш распаўсюджаных у свеце.

бэ́йсік-і́нгліш

(англ. basic English = базавая англійская мова)

спрошчаная англійская мова, якая складаецца з 850 слоў, а таксама некалькіх граматычных правіл; была створана для місіянерскіх мэт як міжнародная дапаможная мова.

бэквардэ́йшн

(англ. backwardation)

сітуацыя, пры якой цэны на наяўны тавар вышэйшыя, чым каціроўкі па здзелках на тэрмін, а цэны на тавар з бліжэйшым тэрмінам пастаўкі вышэйшыя, чым на тавар з аддаленымі тэрмінамі пастаўкі (проціл. кантанга).

бэ́кхэнд

(англ. back-hand, ад back = ззаду + hand = рука)

удар злева пры гульні ў тэніс, бадмінтон.

бэк-вака́л

(англ. back vocal, ад back = задні + фр. vocal, ад лац. vocalis = галасавы)

спевакі, якія падпяваюць салісту.

бюва́р

(фр. buvard)

папка для захоўвання паштовай паперы, канвертаў, карэспандэнцыі і інш.

бюве́т

(фр. buvette)

збудаванне над мінеральнай крыніцай, адкуль непасрэдна бяруць ваду для піцця.

бюджэ́т

(фр. budget)

разлік прыходаў і расходаў дзяржавы, прадпрыемства, установы, сям’і на пэўны тэрмін (напр. гадавы б., сямейны б.).