Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

секс-шо́у

(англ. sex-show)

тэатралізаванае прадстаўленне з эратычным, сексуальным ухілам.

се́кта

(лац. secta = вучэнне, напрамак, школа)

1) рэлігійная група, якая адкалолася ад пануючай царквы;

2) перан. група асоб, якая замкнулася ва ўласных вузкіх інтарэсах.

се́ктар

(лац. sector = які адсякае)

1) мат. частка плоскай фігуры, абмежаваная дугой і радыяльнымі лініямі (напр. с. круга);

2) частка якой-н. прасторы, абмежаваная радыяльнымі лініямі (напр. с. стадыёна);

3) частка народнай гаспадаркі, якая мае пэўныя эканамічныя і сацыяльныя прыметы (напр. дзяржаўны с., прыватны с.);

4) аддзел установы або арганізацыі, які мае пэўную спецыялізацыю (напр. с. уліку).

секулярыза́цыя

(фр. sécularisation, ад лац. secularis = свецкі)

1) перадача царкоўнай і манастырскай маёмасці ва ўласнасць дзяржавы;

2) вылучэнне чаго-н. з царкоўнага падпарадкавання і перадача свецкаму, грамадзянскаму (напр. с. школьнай адукацыі);

3) перан. вызваленне ад уплыву рэлігіі ў грамадскай і творчай дзейнасці.

се́кцыя

(лац. sectio = разразанне)

1) аддзел установы ці арганізацыі з пэўнай спецыялізацыяй (напр. с. абутку ва універмагу, с. прозы ў Саюзе пісьменнікаў);

2) група ўдзельнікаў з’езда, канферэнцыі, нарады, якая працуе над пэўным колам пытанняў;

3) частка якога-н. збудавання, машыны, канструкцыі (напр. с. трубаправода).

сек’ю́рыці

(англ. security)

1) сістэма дзяржаўнай бяспекі, контрразведка;

2) разм. чалавек або група людзей, якія ажыццяўляюць ахову асобы, што іх наняла.

селе́кцыя

(лац. selectio = адбор)

1) штучны адбор у сельскай гаспадарцы для вывядзення лепшых парод жывёл і сартоў раслін;

2) навука аб вывядзенні лепшых парод жывёл і сартоў раслін;

3) тэх. вылучэнне карысных сігналаў на фоне перашкод у каналах сувязі.

семе́стр

(лац. semestris = шасцімесячны)

навучальнае паўгоддзе ў вышэйшых або сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

семіна́р

(лац. seminarium)

1) практычныя заняткі, арганізаваныя ў вышэйшай навучальнай установе па групах; абмеркаванне студэнцкіх або аспіранцкіх дакладаў, самастойных работ;

2) групавыя заняткі, арганізаваныя для спецыяльнай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі або палітычнай адукацыі (напр. с. настаўнікаў).

семіна́рыя

(лац. seminarium = рассаднік)

1) сярэдняя духоўная навучальная ўстанова;

2) сярэдняя навучальная ўстанова для падрыхтоўкі настаўнікаў у царскай Расіі і некаторых іншых краінах.