Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

друк

(польск. druk, ад ням. Druck)

1) друкаванне кніг; выдавецкая справа (напр. кніга яшчэ ў друку, органы друку);

2) знешні выгляд друкаванага тэксту (напр. уборысты д.);

3) сукупнасць друкаваных твораў (напр. перыядычны д.).

друка́р

(польск. drukarz, ад ням. Druck = друк)

работнік друкарні.

друка́рня

(польск. drukarnia, ад ням. Druck = друк)

прадпрыемства, у якім друкуюцца кнігі, газеты і іншыя выданні.

дры́блінг

(англ. dribbling)

сп. вядзенне мяча або шайбы гульцом (у футболе, баскетболе, хакеі).

дрэна́ж

(англ. drainage, ад drain = труба)

1) асушэнне грунту з дапамогай сістэмы каналаў, труб;

2) мед. вывядзенне з раны гною, вадкасці з дапамогай спецыяльнай трубкі.

дуае́н

(фр. doyen = старшыня)

асоба, якая ўзначальвае дыпламатычны корпус у якой-н. краіне.

дуалі́зм

(фр. dualisme, ад лац. dualis = дваісты)

1) філасофскае вучэнне, якое лічыць пачаткам быцця дзве незалежныя асновы — матэрыю і дух (параўн. манізм, плюралізм 1);

2) дваістасць, раздвоенасць чаго-н. (напр. д. светапогляду, д. улады).

дуапо́лія

(ад лац. duo = два + гр. poleo = прадаю)

эканамічная сітуацыя, пры якой канкурыруюць два пастаўшчыкі пэўнага тавару, не звязаныя паміж сабой пагадненнем аб умовах яго рэалізацыі.

дуапсо́нія

(ад лац. duo = два + psonia = пакупка)

эканамічная сітуацыя, пры якой канкурыруюць два пакупнікі аднаго і таго ж тавару.

дубле́т

(фр. doublet, ад double = падвойны)

1) другі экзэмпляр якой-н. рэчы ў калекцыі, музеі, бібліятэцы і г. д.;

2) адначасовы выстрал з абодвух ствалоў дубальтоўкі.