Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хот-до́г

(англ. hot dog, ад hot = гарачы + dog = сабака)

гарачая сасіска, якая падаецца ў разрэзанай булцы з соусам або гарчыцай.

хранало́гія

(лац. chronologia, ад гр. chronos = час + logos = вучэнне)

1) дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая ўстанаўлівае гістарычныя даты, час з’яўлення дакументаў і інш.;

2) пералік падзей у парадку іх паслядоўнасці ў часе;

3) паслядоўнасць з’яўлення чаго-н. у часе (напр. х. выданняў Скарыны).

хро́ніка

(гр. chronoka = летапіс, ад chronos = час)

1) запіс гістарычных падзей у храналагічнай паслядоўнасці; летапіс;

2) літаратурны твор, у якім паслядоўна выкладаецца гісторыя грамадскіх, палітычных і іншых падзей;

3) кароткае паведамленне аб бягучых падзеях у газеце, па радыё, а таксама дакументальны фільм аб падзеях бягучага жыцця.

хрысція́нства

(гр. christianos, ад Christos = літар. памазанік)

адна з трох (побач з будызмам і ісламам) сусветных рэлігій, якая ўзнікла ў пачатку I ст. і стала адной з найбольш пашыраных рэлігій на Зямлі.

ху́нта

(ісп. junta = літар. сход, аб’яднанне)

1) назва розных грамадска-палітычных груповак і аб’яднанняў у Іспаніі і краінах Лацінскай Амерыкі;

2) выканаўчы ўрадавы орган у некаторых лацінаамерыканскіх краінах;

3) група ўдзельнікаў ваеннага перавароту ў краінах Лацінскай Амерыкі.

хэ́ві-мета́л

(англ. heavy metall)

узмоцнены, інтэнсіўны хард-рок.

хэ́пенінг

(англ. happening = выпадак, падзея)

1) від сцэнічнага дзеяння, для якога характэрны парадаксальнасць і намераная бязмэтнасць, разлік на шырокую імправізацыю;

2) здарэнне.

хэ́пі-э́нд

(англ. happy end = шчаслівы канец)

удачная развязка, шчаслівы канец (у фільме, рамане і інш.).