манкі́раваць
(фр. manquer)
нядбайна адносіцца да чаго-н., пагарджаць чым-н. (напр. м. заняткамі).
мануа́льны
(лац. manualis = ручны)
мед. які ажыццяўляецца рукамі, уздзеяннем рук (напр. м-ая тэрапія).
манумента́льны
(лац. monumentalis)
1) велічны, грандыёзны, які ўражвае сваёй велічынёй, магутнасцю (напр. м-ае збудаванне);
2) перан. грунтоўны, глыбокі па зместу (напр. м-ае даследаванне).
манускры́пт
(с.-лац. manuscriptum, ад лац. manus = рука + scribere = пісаць)
рукапіс, пераважна старажытны (на папірусе, пергаменце, паперы).
манья́к
(фр. maniaque, ад гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)
чалавек, ахоплены адной неадчэпнай ідэяй.
мара́зм
(гр. marasmos = знясіленне)
1) стан поўнага ўпадку псіхафізічнай дзейнасці (напр. старэчы м.);
2) перан. маральны ўпадак, разлажэнне (упасці ў м.).
маралізава́ць
(фр. moraliser, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў)
прапаведаваць строгую мараль, павучаць.
мара́ль
(фр. morale, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў)
1) сукупнасць прынцыпаў і норм паводзін людзей у грамадстве (напр. м. узаемаадносін);
2) павучальны вывад з чаго-н. (напр. м. байкі);
3) перан. павучанне, настаўленне (напр. чытаць м.).
мара́льны
(лац. moralis = які датычыць звычаяў)
1) які мае адносіны да маралі, адпавядае правілам паводзін у грамадстве (напр. м. ўчынак);
2) звязаны з духоўнымі перажываннямі чалавека (напр. м-ая падтрымка).
марато́рый
(лац. moratorius = які замаруджвае)
адтэрміноўка якіх-н. дзеянняў, выканання абавязацельстваў, якая ўстанаўліваецца дзяржавай на пэўны тэрмін або да заканчэння якіх-н. надзвычайных абставін (напр. м. на ядзерныя выпрабаванні).