Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ба́нер

(англ. banner)

графічная рэкламная аб’ява, размешчаная на сайце ў Інтэрнэце.

банк

(фр. banque, ад іт. banco = лаўка)

1) фінансавая ўстанова, дзе ажыццяўляюцца грашовыя аперацыі, аперацыі з золатам, замежнай валютай і іншыя функцыі;

2) сістэматызаваны збор чаго-н. у якім-н цэнтры для даследчых або практычных мэт (напр. б. дадзеных, генны б.);

3) сума грошай, пастаўленая на кон, у картачных гульнях.

ба́нка

(іт. banco = лаўка)

курс, па якім банк прадае і купляе каштоўныя паперы.

банкама́т

[ад англ. bank = банк + гр. (auto)matos = самарухомы)

электронны апарат, які выдае па крэдытных магнітных картках наяўныя грошы.

банке́т

(фр. banquet, ад іт. banchetto)

публічны ўрачысты абед або вячэра з нагоды чаго-н. або ў гонар чаго-н.

банке́тка

(фр. banquette)

невялікая лавачка без спінкі з мяккім сядзеннем.

ба́нкінг

(англ. banking)

фінансавая аперацыя, якая прыносіць прыбытак банку 1.

банкі́р

(фр. banquier, ад іт. banchiere)

буйны акцыянер або ўладальнік банка 1.

банкно́ты

(англ. banknotes, ад bank = банк + note = запіс)

папяровыя грашовыя знакі, якія выпускаюцца банкам і павінны забяспечвацца золатам і іншымі каштоўнымі металамі.

банкру́т

(фр. banqueroute < іт. bancarotta, ад banca = банк + rotta = разбіты)

1) збяднелы, неплацежаздольны даўжнік (з прычыны разарэння);

2) перан. чалавек, які пацярпеў крах у сваёй дзейнасці або поўную няўдачу ў асабістым жыцці.