Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Байнэ́т

(англ. Bynet, ад Ву = інтэрнацыянальны сімвал, які абазначае Беларусь + net = сетка)

беларуская частка Інтэрнэта.

байра́м

(тур. bairam)

мусульманскае свята пасля заканчэння саракадзённага посту (рамазана).

байска́ут

(англ. boy-scout, ад boy = хлопчык + scout = разведчык)

хлопчык, член скауцкай (гл. скаутызм) арганізацыі (параўн. гёрлскаут).

байт

(англ. byte)

інф. адзінка інфармацыі або памяці ў камп’ютэры, роўная 8 бітам.

бакала́ўр

(с.-лац. baccalaureus)

першая вучоная ступень, якая прысвойваецца выпускнікам вышэйшай навучальнай установы пасля заканчэння бакалаўрыята, а таксама асоба, якая мае гэту ступень.

бакалаўрыя́т

(лац. baccalaureatus = упрыгожаны лаўрамі)

дадатковая праграма навучання для асоб, якія заканчваюць ВНУ і жадаюць атрымаць ступень бакалаўра.

бакале́я

(тур. bakalie, ад ар. bak kal = гандляр харчовымі таварамі)

сухія харчовыя тавары (чай, цукар, кофе, мука, крупы, сушаныя фрукты і інш.).

ба́ксы

(англ. bucks)

разм. долары.

бактэ́рыі

(гр. bakteria = палачка)

мікраскапічныя аднаклетачныя арганізмы, від мікробаў (маюць палачкападобную, шарападобную або звілістую форму).

бал

(фр. balle = шар)

1) адзінка вымярэння сілы або ступені якой-н. прыроднай з’явы напр. ветру, землетрасення;

2) лічбавая ацэнка поспехаў (у школе, у спорце).