Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

афшо́р

(англ. off shore = літар. удалечыні ад берага)

экан. цэнтр сумеснага прадпрымальніцтва, які прадастаўляе льготны рэжым толькі для фінансава-крэдытных аперацый з замежнымі партнёрамі і ў замежнай валюце.

ахлакра́тыя

(гр. ochlokratia, ад ochlos = натоўп + kratos = улада)

улада натоўпу.

аэрана́ўтыка

(ад гр. aer = паветра + nautike = караблеваджэнне)

тэорыя і практыка перамяшчэння ў паветры на лятальных апаратах; лётная справа.

аэрапо́ніка

(ад гр. aer = паветра + ponikos = працоўны, працавіты)

вырошчванне раслін без глебы ў вільготным паветры з дапамогай пажыўных раствораў (параўн. гідрапоніка).

аэра́рый

(ад гр. aer = паветра)

пляцоўка для прыняцця паветраных ванн, абароненая ад пападання прамых сонечных прамянёў (параўн. салярый).

аэро́біка

(англ. aerobics, ад гр. aer = паветра + bios = жыццё)

аздараўленчая рытмічная гімнастыка, якая выконваецца пад музыку ў параўнальна хуткім тэмпе.

а-ко́нта

(іт. а conto = у рахунак)

плацёж, які ажыццяўляецца ў якасці папярэдняга разліку.

баа́

(фр. boa, ад лац. boa = змяя)

1) змяя сямейства ўдававых, якая водзіцца ў лясах трапічнай Амерыкі;

2) доўгі і вузкі жаночы шаль з футра або пёраў (напр. страусавае б.).

бага́ж

(фр. bagage)

1) рэчы пасажыра, якія знаходзяцца пры ім або перавозяцца асобна;

2) перан. запас ведаў, вопыту ў каго-н. (напр. навуковы б.).

баге́ма

(фр. bohéme)

асяроддзе матэрыяльна незабяспечанай інтэлігенцыі (мастакоў, артыстаў, музыкантаў, пісьменнікаў) з іх бязладным, легкадумным спосабам жыцця, а таксама бязладны быт такога асяроддзя.