Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

хірато́нія

(гр. cheirotonia, ад heir = рука + teino = цягнуць)

пасвячэнне асоб духоўнага звання ў сан епіскапа, свяшчэнніка, дыякана (у праваслаўнай царкве).

хірургі́я

(лац. chirurgia, ад гр. cheir = рука + ergon = праца)

галіна медыцыны, якая вывучае аперацыйныя метады лячэння хвароб.

хіт

(англ. hit = удача, поспех)

модная песня, спектакль, кніга і г. д., якія маюць поспех.

хіт-пара́д

(англ. hit parade, ад hit = удача, поспех + раrade = паказ, парад)

спіс найбольш папулярных музычных твораў (звычайна эстрадных песень) і іх выканаўцаў, які фарміруецца на аснове апытання экспертаў або слухачоў і публікуецца сродкамі масавай інфармацыі.

хларафо́рм

(фр. chloroforme, ад гр. chloros = зялёны + + лац. formica = мурашка)

арганічнае злучэнне, лятучая вадкасць з прыкрым пахам, якая ўтрымлівае хлор і выкарыстоўваецца для наркозу.

хо́бі

(англ. hobby)

захапленне чым-н., любімы занятак у вольны час.

хол

(англ. hall)

вялікае памяшканне, звычайна ў грамадскіх будынках, прызначанае для адпачынку, чакання (напр. х. кінатэатра, х. гасцініцы).

хо́лдынг

(англ. holding, ад hold = затрымліваць)

кампанія, якая сама не мае вытворчых прадпрыемстваў, а валодае акцыямі іншых кампаній.

хо́спіс

(англ. hospice, ад лац. hospitium = гасціннасць)

прытулак, багадзельня, спецыяльная клініка для безнадзейна хворых.

хо́стынг

(англ. hosting)

размяшчэнне за пэўную плату інфармацыі кліента на серверы.