Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

расі́зм

(фр. racisme, ад race < іт. razza = раса)

чалавеканенавісніцкая тэорыя аб фізічнай і псіхічнай нераўнацэннасці чалавечых рас і аб тым, што адна раса павінна панаваць над іншымі.

ра́та

[польск. rata, ад лац. rata (pars) = вызначаная частка]

адна з частак належнай выплаты, якая ўносіцца ў вызначаны тэрмін.

ратапры́нт

(англ. rotaprint, ад лац. rota = кола + англ. print = друк)

малафарматная друкарская машына для капіравання машынапіснага тэксту.

ратыфіка́цыя

(лац. ratificatio, ад ratus = зацверджаны + facere = рабіць)

зацвярджэнне вышэйшым органам дзяржаўнай улады міжнароднага дагавору, заключанага ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі дзяржаў.

ра́унд

(англ. round = кола, круг)

1) трохмінутны перыяд у боксе, на працягу якога вядзецца бой;

2) перан. адносна самастойны этап якіх-н. дзеянняў (напр. перагавораў).

ра́ут

(англ. rout)

урачысты званы вечар, прыём, які часта мае палітычнае значэнне (напр. дыпламатычны р.).

рафіні́раваны

(фр. raffiné, ад raffiner = ачышчаць)

1) ачышчаны ад прымесей (напр. р. алей);

2) перан. вытанчаны, далікатны (напр. р-ая публіка).

ра́фтынг

(англ. rafting, ад raft = плыт)

сп. спуск на плытах ці лодках па горных рэках.

ра́цыя

(польск. racja, ад лац. ratio = розум)

разумная падстава, слушнасць (напр. мець рацыю).

рацыяналіза́цыя

(ням. Rationalisation, ад лац. rationalis = разумны)

арганізацыя якой-н. дзейнасці найбольш мэтазгоднымі, рацыянальнымі спосабамі.