Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

манетары́зм

(фр. monétarisme, ад лац. moneta = манета)

эканамічная палітыка, накіраваная на стрымліванне росту грашовай масы і памяншэнне інфляцыі.

мане́ўр

(фр. manoeuvre)

1) перамяшчэнне войск або флоту з мэтай нанесці ўдар праціўніку (напр. абходны м.);

2) мн. тактычныя вучэнні вялікіх груп войск у абстаноўцы, блізкай да баявой (напр. летнія манеўры);

3) перан. спрытнае дзеянне, падманны прыём з мэтай перахітрыць каго-н.;

4) перамяшчэнне паравоза і вагонаў па станцыйных пуцях пры састаўленні поезда.

мані́зм

(фр. monisme, ад гр. monos = адзін, адзіны)

філасофскае вучэнне, якое лічыць асновай быцця адзін пачатак — матэрыю або дух (параўн. дуалізм, плюралізм 1).

маніпуля́цыя

(фр. manipulation, ад лац. manipulus = пучок)

1) складаны прыём у ручной рабоце, якая патрабуе вялікай дакладнасці, а таксама пры дэманстраванні фокусаў;

2) перан. спрытная махінацыя.

маніто́р

(англ. monitor, ад лац. monitor = перасцерагальны)

1) кантраліруючае ўстройства з экранам для назірання (напр. тэлевізійны м.);

2) устройства камп’ютэра, прызначанае для вываду на экран тэкставай і графічнай інфармацыі.

маніто́рынг

(англ. monitoring, ад лац. monitor = перасцерагальны)

1) назіранне, ацэнка і прагноз стану навакольнага асяроддзя ў сувязі з гаспадарчай дзейнасцю чалавека;

2) сістэматычнае назіранне за якім-н. працэсам з мэтай выяўлення яго адпаведнасці пажаданаму выніку або першапачатковым меркаванням.

маніфе́ст

(фр. manifeste, ад лац. manifestus = яўны)

1) урачысты пісьмовы зварот урада да насельніцтва з выпадку важнай падзеі;

2) пісьмовая адозва з выкладам якіх-н. палажэнняў праграмнага характару (напр. літаратурны м.).

маніфеста́цыя

(фр. manifestation, ад лац. manifestare = рабіць яўным, паказваць)

1) масавае вулічнае шэсце для выражэння салідарнасці або пратэсту;

2) разм. дзеянне каго-н., якое выяўляе яго адносіны да каго-н., чаго-н.

ма́нія

(гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)

1) псіхічна хваравіты стан, пры якім свядомасць і пачуцці сканцэнтроўваюцца на адной якой-н. ідэі (напр. м. вялікасці);

2) перан. моцная цяга да чаго-н. (напр. м. пісаць вершы).

маніяка́льны

(фр. maniacal, ад гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)

звязаны з маніяй (напр. м. стан, мая ідэя).