Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сантыме́нты

(фр. sentiment = пачуццё)

празмерная чуллівасць, якая праяўляецца ў словах, учынках (напр. с. разводзіць).

сардані́чны

[лац. sardonicus (risus) = іранічны смех]

зласліва-насмешлівы, з’едлівы (напр. с-ая ўсмешка).

сарка́зм

(гр. sarkasmos, ад sarkazo = літар. рву мяса)

злосная, вострая, з’едлівая насмешка.

саркасты́чны

(гр. sarkastikos)

які выражае сарказм, прасякнуты сарказмам (напр. с. тон).

саркафа́г

(гр. sarkophagos = літар. пажыральнік мяса)

1) манументальная, парадна аформленая труна;

2) перан. масіўнае збудаванне, якое закрывае ўзніклую ў выніку катастрофы крыніцу экалагічнай небяспекі (напр. чарнобыльскі с.).

са́ры

(інд. sari)

жаночае адзенне ў выглядзе кавалка тканіны, абкручанага вакол цела і перакінутага цераз плячо (у Паўднёвай Азіі).

сатра́п

(гр. satrapes. ад перс. sitrab)

1) правіцель правінцыі ў Старажытнай Персіі;

2) перан. жорсткі начальнік, самадур, дэспат.

саты́ра

(лац. satira)

1) літаратурны твор, у якім рэзка высмейваюцца адмоўныя з’явы жыцця;

2) наогул высмейванне, ганьбаванне чаго-н.

сатэлі́т

(лац. satelles, -llitis = спадарожнік, паплечнік)

1) спадарожнік планеты (напр. Месяц — с. Зямлі);

2) дзяржава, фармальна незалежная, а фактычна падпарадкаваная іншай, больш моцнай дзяржаве;

3) перан. паслугач, выканаўца чужой волі.

са́уна

(фін. sauna)

гарачая сухая лазня.