Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

манагра́фія

(ад гр. monos = адзін + grapho = пішу)

навуковая праца, прысвечаная ўсебаковаму даследаванню адной тэмы, праблемы.

манапо́лія

(гр. monopolia, ад monos = адзін + poleo = прадаю)

1) выключнае права на выраб, продаж або выкарыстанне чаго-н. (напр. м. знешняга гандлю);

2) буйное аб’яднанне, якое ўзнікла на аснове канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу з мэтай устанаўлення панавання над якой-н. галіной гаспадаркі і атрымання найбольшых прыбыткаў.

мана́рх

(гр. monarchos, ад monos = адзін + archos = правіцель)

асоба, якая ўзначальвае манархію (цар, кароль, шах, султан і інш.).

мана́рхія

(гр. monarchia, ад monos = адзін + arche = улада)

форма кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць адной асобе (манарху), а таксама дзяржава з такой формай кіравання.

манато́нны

(гр. monotonos = які мае аднолькавае гучанне)

1) аднастайны па тону, інтанацыі (напр. м. спеў);

2) перан. надакучлівы, нудны (напр. м-ае жыццё).

манда́т

(лац. mandatum = даручэнне)

дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы каго-н, права на што-н. (напр. дэпутацкі м.).

мане́ж

(фр. manége)

1) спецыяльны будынак або абгароджанае месца для верхавой язды і трэніроўкі коней;

2) арэна цырка;

3) памяшканне для заняткаў па лёгкай атлетыцы, спартыўных гульняў і інш.;

4) невялікая пераносная пляцоўка з агароджай для дзяцей, якія пачынаюць хадзіць.

манеке́н

(фр. mannequin)

фігура ў выглядзе чалавечага тулава для прымеркі і паказу адзення (у атэлье, вітрынах магазінаў і г. д.).

мане́ра

(польск. maniera, ад фр. maniére)

1) спосаб што-н. рабіць, прыём, прывычка (напр. м. размаўляць);

2) знешняя форма паводзін (напр. м. трымацца);

3) адметныя рысы якога-н. твора мастацтва, чыйго-н. выканання мастацкіх твораў.

манета́рны

(фр. monétaire, ад лац. moneta = манета)

грашовы, валютны (напр. м-ая палітыка ўрада).